Брошка «Ніна Багінская» стала хітом у Расіі і не толькі Заіра Нагуар жыве ў Расіі і займаецца творчасцю ўжо шмат гадоў: стварае ўнікальныя вырабы. Але асаблівае месца ў яе працы займаюць панурыя зайкі і «пратэставыя брошкі» — пратэставыя, таму што не такія, як усе, са сваім, не заўсёды зручным, поглядам на свет.